Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кангрэс не дазволіў Абаму ваяваць у Лібіі


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адхіліла праект рэзалюцыі, якая дае магчымасьць прэзыдэнту Бараку Абаму выкарыстоўваць вайсковую сілу ў Лібіі.

Супраць праекту прагаласавалі 295 кангрэсмэнаў, сярод якіх і рэспубліканцы, і аднапартыйцы прэзыдэнта – дэмакраты. “За” прагаласавалі 123 кангрэсмэны.

Мова ідзе аб сымбалічным пратэсьце супраць дзеяньняў адміністрацыі Абамы, паколькі Белы Дом не разглядае ўдзел Злучаных Штатаў у паветраных ударах па Лібіі як вайсковыя дзеяньні, на вядзеньне якіх трэба атрымліваць згоду Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG