Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супольнасьць дэмакратыяў абмяркуе рэпрэсіі ў Беларусі


Рэпрэсіі беларускага ўраду супраць іншадумцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў стануць тэмай абмеркаваньня на сустрэчы Супольнасьці дэмакратыяў, якая адбудзецца ў Вільні з 28 чэрвеня па 1 ліпеня.

Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне, памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр паведаміў, што дзяржсакратарка Гілары Клінтан возьме ўдзел у сустрэчы. Познэр таксама сказаў, што Захад павінен узмацніць свой ціск на Менск.

У рамках сустрэчы адбудуцца сэмінары для актывістаў грамадзянскай супольансьці зь Беларусі, Малдовы і краін Паўночнай Афрыкі.

Заснаваная ў 2000 годзе Супольнасць дэмакратыяў аб'ядноўвае ўрадавых чыноўнікаў і лідэраў грамадзянскай супольнасьці з мэтай умацаваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў ва ўсім сьвеце.
XS
SM
MD
LG