Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЯСНА...


...і без ападкаў. Тэмпэратура: 15-22.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Юбілейная імпрэза з нагоды 13-годзьдзя выхаду зборніка літаратурна-мастацкіх твораў сяброў руху “Бум-Бам-Літ” "ТАЗІК БЕЛАРУСКІ". Удзельнічаюць: аўтары зборніка -- Валянцін Акудовіч, Зьміцер Вішнёў, Алесь Туровіч, Альгерд Бахарэвіч, Юрась Барысевіч, Віктар Жыбуль, Ільля Сін, Усевалад Гарачка, Серж Мінскевіч; запрошаныя госьці -- Арцём Кавалеўскі “(Бум-Бам-Літ”), Вольга Гапеева (“Schmerzwerk”), Сяржук Сыс (“Тутэйшыя”). Кнігарня “Галіяфы” (Падземка, Незалежнасьці, 43), пачатак а 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Вашынгтоне Дзярждэпартамэнт ЗША агучвае штогадовы даклад пра гандаль людзьмі на сьвеце.

Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр зь візытам у Пэкіне.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў Парыжы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1925 нарадзілася Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец.

У 1941 немцы занялі Беласток.

У 1944 у акупаваным немцамі Менску пачаўся Другі ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.

У 2001 памерла Тувэ Янсан, фінская швэдзкамоўная пісьменьніца, аўтарка сэрыі кніжак пра Мумі-троля.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень шматкультурнасьці ў Канадзе.

МІНУС 365:


Лукашэнка ведае рэйтынг кожнага з сваіх супернікаў і нават будучых

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Адной летняй раніцай, калі ўзыходзіла сонца, даўно таму, я сустрэла малую дзяўчынку з кніжкай пад пахай. Я запытала ў яе, чаму яна ўстала так рана, а яна адказала, што чалавек мае зашмат кніжак і замала часу. І тут яна мела абсалютную рацыю.

Тувэ Янсан
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG