Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя хваляваньні і ахвяры ў Емэне


У горадзе Адэн на поўдні Емэну ў пятніцу пры выбуху аўтамабіля загінулі тры вайскоўцы, яшчэ чатыры параненыя. Як паведамляе France Presse са спасылкай на прадстаўнікоў паліцыі, мэтай нападу была вайсковая база.

Сёньня ж у Адэне падчас сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі, якія заклікалі да адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха, загінуў адзін чалавек, некалькі былі параненыя.

Паведамляецца, што ў антыўрадавую дэманстрацыю перарасьлі хаўтуры памерлага яшчэ летась у турме 25-гадовага юнака, бацькі якога адмаўляліся яго хаваць, патрабуючы расьсьледаваньня абставінаў сьмерці. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ў турме юнака катавалі.
XS
SM
MD
LG