Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павышаць заробкі бюджэтнікам сёлета ня будуць


Ні тарыфная стаўка 1-га разраду, ні заробкі бюджэтнікаў да канца года павышацца ня будуць.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Івацэвічдрэў», паведамляе БЕЛТА.

«Заробак для бюджэтнікаў да канца года павышацца ня будзе, аднак у адпаведнасьці з заканадаўствам будзе рабіцца індэксацыя ў сувязі з інфляцыяй. Гэта вымушаная мера», — заявіў кіраўнік ураду.

Што тычыцца вытворчага сэктара, то рост заработнай платы будзе адбывацца ў рамках заробленых сродкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG