Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сірыі забітыя дэманстранты


У некалькіх гарадах Сірыі сёньня сілы бясьпекі адкрылі агонь, каб разагнаць удзельнікаў акцый пратэсту, якія пачаліся пасьля традыцыйных пятнічных малітваў.

Паводле праваабаронцаў, ня менш за дзевяць чалавек загінулі ў Дамаску, у Аль-Кісуахе і Хомсе. Ёсьць параненыя. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. У горадзе Алепа ня менш за 15 маніфэстантаў арыштаваныя.

У Сірыі ад пачатку антыўрадавых дэманстрацый у сакавіку загінулі больш за тысячу чатырохсот чалавек.
XS
SM
MD
LG