Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле ГУУС, на акцыі маўчаньні ў Менску затрымалі 13% удзельнікаў


Статыстыка ад ГУУС Менгарвыканкаму: у акцыі маўчаньня ў сталіцы ўзялі ўдзел 1,5 тысячы чалавек, 200 затрымалі, 33 аштрафавалі.

Праз два дні пасьля маўклівай акцыі пратэсту афіцыйны сайт сталічнай міліцыі апублікаваў паведамленьне:

«22 чэрвеня з 19:00 да 20:00 у несанкцыянаваных мерапрыемствах у цэнтры Менску ўзялі ўдзел каля 1500 чалавек. Супрацоўнікамі міліцыі праводзілася актыўная тлумачальная праца аб парушэньні грамадзянамі нормаў адміністрацыйнага заканадаўства, на што ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі ніяк не рэагавалі і працягвалі знаходзіцца ў месцы збору.

Падчас прафіляктычных мерапрыемстваў было затрымана каля 200 найбольш актыўных удзельнікаў акцыі, якія для далейшага разбору былі дастаўленыя ў тэрытарыяльныя РУУС Менску. Пасьля высьвятленьня асобы большасьць затрыманых былі адпушчаныя без складаньня адміністрацыйнага пратаколу.

На наступны дзень, 23 чэрвеня, у раённых судах Менску адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў у адносінах да 33 найбольш актыўных удзельнікаў падзей. За парушэньне арт.17.1 (дробнае хуліганства) усе яны былі аштрафаваныя на суму ад 70 000 да 1 050 000 рублёў».
XS
SM
MD
LG