Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Актывіст Саюзу палякаў журналіст Ігар Банцар пакараны штрафам у памеры 60 базавых адзінак (2.100.000 рублёў). Абвінавачаньне: дробнае хуліганства, непадпарадкаваньне міліцыі.

Суд адбыўся ў аддзяленьні міліцыі «Цэнтар» на вул. Гараднічанскай у Горадні, судзьдзя — Натальля Козел.

Ігара Банцара затрымалі сёньня раніцай каля Ленінскага раённага суду Горадні, дзе чакаўся працяг судовага працэсу над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Нашаму радыё ён сказаў, што па адным артыкуле штраф — 20 базавых, па другім — 40, разам — 60.

Мінулым разам Ігара Банцара затрымалі 14 чэрвеня, калі ён выйшаў з дому, каб паехаць да Ленінскагу суду — да пачатку працэсу над Андрэем Пачобутам. Ігара пратрымалі суткі ў ізалятары, на наступны дзень даставілі ў пастарунак, дзе судзьдзя Ксенія Стасюкевіч пакарала яго пяцідзённым арыштам быццам бы за нецэнзурную лаянку. Пяць дзён за кратамі ён трымаў сухую галадоўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG