Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мацьвіенка стане расейскім cьпікерам


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падтрымаў "прапанову шэрагу губэрнатараў" аб вылучэньні кіраўніка Санкт-Пецярбургу Валянціны Мацьвіенка ў сьпікеры Савета фэдэрацыі.

"Мне падабаецца гэтая ідэя, я лічу, што Валянціна Іванаўна Мацьвіенка - чалавек з вялікім дзяржаўным досьведам, абсалютна пасьпяховы губэрнатар, які да гэтага прапрацаваў ва урадзе на кіруючых пасадах, чалавек, які рэальна хварэе за справу, здольны вырашаць задачы, і, нарэшце, калі адно з цэнтральных месцаў дзяржаўнай іерархіі зойме жанчына, гэта будзе спрыяць таму, што дзяржава будзе больш сучаснай і будзе лепш разьвівацца », - сказаў Мядзьведзеў на нарадзе з губэрнатарскі корпусам.

Мацьвіенка была губэрнатарам Санкт-Пецярбургу з 2003 году. Папярэдні старшыня Савета Фэдэрацыі, Сяргей Міронаў, страціў сваю пасаду пасьля крытыкі ў бок кіроўнай партыі "Адзіная Расея".
XS
SM
MD
LG