Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сірыі страляюць па дэманстрантах


У Сірыі сёньня сілы бясьпекі адкрылі агонь па дэманстрантах ў горадзе Аль-Кісуах на поўдзень ад Дамаска. Ёсьць параненыя.

Пра гэта паведамляе France-Presse са спасылкай на праваабаронцаў. У некалькіх гарадах Сірыі сёньня, пасьля традыцыйных пятнічных малітваў, прайшлі акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. У Дамаску, Хомсе і іншых гарадах дэманстранты выйшлі на вуліцы пад лёзунгам "Башар -- больш ня мой прэзыдэнт".

На поўначы Сірыі больш за 11 з паловай тысяч чалавек уцяклі ў Турэччыну з-за страху перад рэпрэсіямі з боку уведзеных у гэтыя раёны ўрадавых войскаў.
XS
SM
MD
LG