Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя можа стаць сябрам ЭЗ ужо ў 2013 годзе


У Брусэлі сёньня лідэры краін-чальцоў Эўразьвязу прынялі рашэньне да канца гэтага месяца завяршыць перамовы аб уступленьні Харватыі ў ЕЗ. Гэта дасьць магчымасьць Харватыі ў ліпені 2013 стаць 28-м сябрам Эўразьвязу.

Францыя і некалькі іншых эўрапейскія краіны заклікаюць да правядзеньня маніторынгу перад прыняцьцем Харватыі ў ЕЗ, каб ацаніць выкананьне урадам гэтай краіны абавязацельстваў у галіне рэфармаваньня прававой сыстэмы.

Харватыя стане другім дзяржавай на тэрыторыі былой Югаславіі, якая далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу. У 2004 годзе членам ЕЗ стала Славенія.
XS
SM
MD
LG