Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка патрабуе прысяжных


Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка адхіліла ў судзе абвінавачваньні ў тым, што яна заключыла з Расеяй нявыгадныя кантракты на пастаўкі газу. Цімашэнка запатрабавала, каб яе судзілі прысяжныя. Цімашэнка таксама патрабуе ад суду закрыць справу, якую яна называе сфабрыкаванай.

Раней Пячэрскі раённы суд Кіева, дзе сёньня пачаўся разгляд справы Цімашэнкі аб перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых пагадненьняў, адхіліў яе хадайніцтва аб адводзе судзьдзі.

Каля будынка суду з раніцы сабраліся тысячы прыхільнікаў экс-прэм'ера, а таксама -- яе праціўнікі.
XS
SM
MD
LG