Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сірыйцы бягуць у Турэччыну


Больш за паўтары тысячы грамадзян Сірыі беглі за апошнія суткі ў суседнюю Турэччыну, асьцерагаючыся рэпрэсій з боку уладаў.

Паводле дадзеных турэцкага агенцтва Anatolia, у прыгранічнай правінцыі Хата лік колькасьць уцекачоў з Сірыі дасягнула 11 700. Большасьць людзей, якія перасеклі мяжу ў апошнія гадзіны, -- насельнікі стыхійных лягераў уцекачоў, якія пакінулі гарады на поўначы Сірыі, дзе адбыліся узброеныя сутыкненьні. Яны беглі ў Турэччыну, як толькі ў прымежных раёнах зьявіліся сірыйскія войскі.
XS
SM
MD
LG