Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі дзяржаўны міністар патрабуе спыненьня рэпрэсій


У сувязі з затрыманьнямі 22 чэрвеня ў Менску і іншых гарадах Беларусі дзяржаўны міністар Фэдэральнага міністэрства замежных спраў Нямеччыны Вэрнэр Гоер скрытыкаваў дзеяньні беларускіх праваахоўных органаў.

Ён заявіў, што рашуча асуджае "абсалютна несувымерныя, часткова сілавыя дзеяньні беларускіх праваахоўных органаў супраць мірных грамадзян і прадстаўнікоў СМІ".

Ён заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых, паведамляе прэс-служба амбасады Нямеччыны ў Беларусі.

"Гэтымі дзеяньнямі асобы, якія адказваюць за прыняцьце рашэньняў, зноў дэманструюць сваю непавагу да асноўных грамадзянскіх правоў. Нямеччына і Эўрапейскі зьвяз — партнэры тых беларускіх грамадзян, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю. Фэдэральны ўрад па-ранейшаму патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спыненьня рэпрэсій у адносінах да апазыцыі і незалежных СМІ", заявіў Вэрнэр Гоер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG