Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першая жанчына асуджаная за генацыд


Міжнародны трыбунал у справах Руанды сёньня прысудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня руандыйскага экс-міністра ў справах жанчын Палін Ньірамасухука.

Яна прызнана вінаватай у генацыдзе і шэрагу іншых цяжкіх злачынстваў. Гэта першая жанчына, асуджаная міжнародным правасудзьдзем за генацыд.

Сьледзтва даказала, што ў 1994 годзе Ньірамасухука была датычная да арганізацыі масавага зьнішчэньня прадстаўнікоў народнасьці тутсі ў сваёй акрузе на поўдні Руанды. Разам з ёй асуджаныя яе сын і яшчэ чацьвёра былых чыноўнікаў.

Ахвярамі генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе сталі каля 800 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG