Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца ў Брусэлі з камісарам Эўразьвязу па пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле. Сустрэча адбываецца зь ініцыятывы офісу эўракамісара.

23 чэрвеня экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Мілінкевіч узяў удзел у юбілейным саміце Эўрапейскай народнай партыі ў Бруселі.

19 краін Эўразьвязу прадстаўлялі прэм’ер-міністры альбо лідары апазыцыйных партыяў ці арганізацыяў, якія зьяўляюцца чальцамі ЭНП. Сярод іх - Ангела Мэркель, Франсуа Фіён, Фрэдрык Рэйнфельт, Дональд Туск, Андрус Кубілюс, Вальдзіс Дамброўскіс ды іншыя. Удзел у сустрэчы бралі старшыні Эўрапейскай Рады, Эўрапейскай камісіі і Эўрапейскага парлямэнту - Герман Ван Рампой, Жазэ Мануэль Барозу і Ежы Бузэк.



Лідэр Руху “За Свабоду”. Аляксандр Мілінкевіч выступае за тое, каб палітыка ЭЗ была двухузроўневай: асобная палітыка датычна ўлады, асобная - для грамадзтва: "Далейшая супраца аб’яднанай Эўропы з беларускімі ўладамі павінна адбывацца паводле дарожнай мапы: крок за крок. То бок, няма чарговага канкрэтнага кроку па лібэралізацыі – няма дапамогі. Разам з тым ЭЗ варта пашырыць падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных мэдыяў, зрабіць яе больш эфэктыўнай і меней фармалізаванай. Вельмі важна вырашыць праблему шэнгенскіх візаў для беларусаў", паведамляе сайт «За свабоду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG