Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз ставіць Грэцыі жорсткія ўмовы


У Брусэлі ўдзельнікі саміту Еўрапейскага Саюза паставілі перад Грэцыяй жорсткія ўмовы атрымання новага траншу антыкрызіснага крэдыту ў памеры 12 мільярдаў еўра.

У заяве лідэраў ЕС, ухваленым ў чацвер позна ўвечары, адзначаецца, што неабходна больш хуткае адабрэнне грэцкім парламентам мер па скарачэнні бюджэтных расходаў і прыватызацыі на агульную суму ў 78 мільярдаў еўра.

Акрамя чарговага траншу гэтага крэдыту, узгодненага ў мінулым годзе, Грэцыя для вырашэння сваіх эканамічных праблем будзе мець патрэбу ў новым крэдыце на суму да 120 мільярдаў еўра. На саміце абмяркоўваліся ўмовы яго прадастаўлення.

Кіраўнік Еўрапейскага Савета Херман ван Рампей паведаміў, што краіны, якія не ўваходзяць у зону еўра, не будуць удзельнічаць у выдзяленні гэтых сродкаў
XS
SM
MD
LG