Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве судзяць Цімашэнку


У Кіеве сотні прыхільнікаў Юліі Цімашэнкі сабраліся сёньня ля будынка Пячэрскага раённага суду перад пачаткам працэсу па крымінальнай справе супраць былога прэм'ер-міністра Ўкраіны. Цімашэнку — лідэра апазыцыйнай партыі "Бацькаўшчына" — вінавацяць у перавышэньні паўнамоцтваў пры падпісаньні кантрактаў з Расеяй аб пастаўках газу ў пачатку 2009 года.

Юлія Цімашэнка віну адмаўляе і лічыць яе крымінальны перасьлед палітычным. У дачыненьні да былога прэм'ера расьсьледуюць таксама справа аб нямэтавым выдаткоўваньні сродкаў, — да суду яно пакуль не дайшло.
XS
SM
MD
LG