Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Дзеяньні ўладаў былі непрапарцыйнымі"


Затрыманьне на акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку", 22 чэрвеня 2011, Менск

Затрыманьне на акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку", 22 чэрвеня 2011, Менск

Міжнародная назіральная місія заявіла, што ўладамі Беларусі поўнасьцю ігнаруюцца рэкамэндацыі ўсіх міжнародных структур па нармалізацыі сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Гэтая выснова зробленая пасьля падзей 22 чэрвеня, калі падчас мірнай акцыі было затрымана больш за 400 чалавек. Сярод іх ня менш за 19 журналістаў, а таксама грамадзкія актывісты, праваабаронцы і назіральнікі. Пры затрыманьні ўдзельнікі акцыі былі зьбітыя сілавымі структурамі.

Паводле місіі, дзеяньні ўладаў былі непрапарцыйнымі.

Міжнародная назіральная місія "асабліва занепакоеная паведамленьнямі аб тым, што сілавыя структуры Рэспублікі Беларусь наўмысна вылучалі журналістаў сярод удзельнікаў сходу з мэтай іх першачарговага затрыманьня, а таксама псаваньня фота і відэаапаратуры".

Місія адзначае, што "у адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі свабоды мірных сходаў міліцыя павінна ахоўваць усе мірныя сходы аднолькавым чынам (нават калі ёсьць падставы лічыць іх незаконнымі), замест таго, каб разганяць іх або выкарыстоўваць супраць іх сілу".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG