Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя дзеяньнямі Сірыі


Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выказала сур'ёзную занепакоенасьць у сувязі з апэрацыяй сірыйскіх вайскоўцаў у паўночных раёнах краіны, непасрэдна прылеглых да мяжы з Турэччынай.

Паводле Клінтан, дзеяньні сірыйскай арміі могуць прывесьці да эскаляцыі канфлікту ў рэгіёне -- у тым ліку да сутыкненьняў з турэцкімі памежнікамі.

Занепакоенасьць тым, што адбываецца, выказала і сама Турцыя, сірыйскі пасол у чацьвер быў выкліканы ў МЗС гэтай краіны.

Паведамляецца, што ў чацьвер некалькі сотняў бежанцаў з Сірыі перасеклі мяжу з Турэччынай, ратуючыся ад вайскоўцаў. Агульная колькасьць бежанцаў -- з моманту пачатку апэрацыі супраць антыўрадавых сіл на поўначы Сірыі -- перавысіла 11 тысяч.
XS
SM
MD
LG