Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паблізу Аляскі здарыўся землятрус


Землятрус магнітудаю 7,4 здарыўся паблізу Алецкіх астравоў у раёне Аляскі. У прыбярэжных раёнах Аляскі аб’явілі папярэджаньне аб пагрозе цунамі.

Паводле амэрыканскай геалягічнай службы, эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся за 103 кілямэтры на паўднёвы захад ад востраву Юнаска на глыбіні 46,8 кілямэтра.

Паведамленьняў пра ахвяры і разбурэньні пакуль што не паступала.
XS
SM
MD
LG