Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў да прагрэсу ў Карабаху


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў да прагрэсу на перамовах аб мірным урэгуляваньні канфлікту вакол Нагорнага Карабаху. У чацьвер Абама пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтамі Армэніі і Азэрбайджану Сэржам Саргсянам і Ільхамам Аліевым.

Праблему Нагорнага Карабаху будуць абмяркоўваць сёньня ў Казані на сустрэчы лідэраў Армэніі, Азэрбайджану і Расеі. Краіны-сустаршыні Менскай групы АБСЭ ў пытаньнях Карабаху – ЗША, Расея і Францыя – выказалі надзею, што на гэтай сустрэчы будуць прынятыя так званыя Асноўныя прынцыпы ўрэгуляваньня канфлікту.
XS
SM
MD
LG