Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: адмова ПАРНАСу не была палітычна матываванай


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заяўляе, што адмова ў рэгістрацыі апазыцыйнай Партыі народнай свабоды (ПАРНАС) не была палітычна матываваная.

Адказваючы на пытаньне аб лёсе партыі на сустрэчы з рэдакцыяй газэты "Московские новости", Мядзьведзеў заклікаў лідэраў партыі прывесьці ў парадак дакумэнты і паўторна падаць іх на рэгістрацыю. Пры гэтым прэзыдэнт адзначыў, што ў будучыні парадак рэгістрацыі партый будзе спрашчацца.

Міністэрства юстыцыі патлумачыла адмову парушэньнямі ў пададзеных зьвестках аб чальцах партыі, сярод якіх, як сьцьвярджаецца, знайшлі непаўналетніх і памерлых.

Лідэры партыі - Барыс Нямцоў, Міхаіл Касьянаў, Уладзімер Мілаў і Уладзімер Рыжкоў - сьцьвярджаюць, што ўлады імкнуцца не дапусьціць яе ўдзелу на выбарах у Дзярждуму ў сьнежні.
XS
SM
MD
LG