Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Клінтан пра перамовы з лідэрамі талібаў


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла на слуханьнях ў Сэнаце, што амэрыканскі бок ў пошуку вырашэньня палітычнай сытуацыі ва Аўганістане можа правесьці перамовы з лідэрамі талібаў.

“Мы верым, што палітычнае вырашэньне, якое прывядзе да прымірэньня – магчымае. Злучаныя Штаты маюць шэраг кантактаў рознага ўзроўню ва Аўганістане і рэгіёне, якія мы павінны выкарыстаць для сувязі зь лідэрамі талібаў”, - сказала Гілары Клінтан.

У той жа час яна дадала, што сустрэча з прадстаўнікамі гвалтоўнай паўстанцкай групоўкі, ня будзе прыемнай справай, але гэта неабходная частка захадаў, якія пакладуць канец хваляваньням.

Гілары Клінтан таксама адзначыла, што Вашынгтон давёў да пакістанскіх уладаў, што ня будзе талераваць, калі яны будуць даваць прытулак тэрарыстам, якія атакуюць амэрыканцаў

Нагадаем, 2 траўня лідэр групоўкі Аль Кайда Ўсама бін Лядэн быў забіты ў выніку спэцапэрацыі амэрыканскіх спэцсілаў у пакістанскай вёсцы.

Дзяржсакратар ЗША верыць, што ніводны з высокапастаўленых пакістанскіх ўрадоўцаў ня ведаў пра знаходжаньне Бін Лядена, але пры гэтым мяркуе, што, магчыма, Бін Лядэна абараняў чыноўнік больш нізкага ўзроўню.
XS
SM
MD
LG