Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмірал Мален: Абама абраў больш хуткі плян вываду войскаў


Скарачэньне колькасьці амэрыканскіх вайскоўцаў ва Аўганістане, аб пачатку якога абвясьціў напярэдадні прэзыдэнт ЗША Барак Абама, будзе больш хуткім, чым першапачаткова плянавалася. Як заявіў на слуханьнях у Кангрэсе кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША адмірал Майк Мален, сам ён прапаноўваў прэзыдэнту больш асьцярожны плян вываду войскаў. Мален, аднак, падкрэсьліў, што ў рэшце пагадзіўся з рашэньнем Абамы -- вывесьці з Аўганістану да канца гэтага года 10 тысяч вайскоўцаў, а да лета 2012-га - 33 тысячы, гэта значыць прыкладна траціну цяперашняга амэрыканскага кантынгенту.

Пра намер скараціць да канца года колькасьць сваіх вайскоўцаў ва Аўганістане ўжо заявілі Францыя і Нямеччына. Славенія мае намер у бліжэйшыя месяцы вывесьці з Аўганістана ўсіх 89 сваіх вайскоўцаў.

Цалкам кантроль за сытуацыяй у Аўганістане павінен быць перададзены уладам гэтай краіны ў 2014 годзе. Цяпер у Аўганістане знаходзяцца больш за 130 тысяч замежных вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG