Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: суд адхіліў сем скаргаў на забарону мітынгу й пікетаў


Судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў сем скаргаў на забарону гарвыканкамам масавых мерапрыемстваў у горадзе.

Замову на чарнобыльскі мітынг да 25-х угодкаў катастрофы на ЧАЭС падавалі грамадзкія актывісты Ўладзімер Кацора, Васіль Палякоў і Ўладзімер Сякерка. Аднак гарвыканкам забараніў яго правядзеньне, спаслаўшыся на сваё ж рашэньне №299, паводле якога заяўнікі мусяць заключаць дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі й спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне мітынгу.

Довады актывістаў, што гэта пярэчыць артыкулу 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе права грамадзянам на мірныя сходы, не прыняты пад увагу.

Адхілены прэтэнзіі да гарвыканкаму й яшчэ шасьці заяўнікаў. Яны зьвярталіся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньня 1 траўня па месцу жыхарства шасьці пікетаў супраць эканамічнай палітыкі ў дзяржаве, якая вядзе да зьбядненьня насельніцтва. Аднак з вышэй згаданых матываў гарвыканкам забараніў і пікеты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG