Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На саміце G-20 дамовіліся, як стабілізаваць цэны на харчаваньне


Францускі міністар сельскай гаспадаркі Бруно Лё Мэр

Францускі міністар сельскай гаспадаркі Бруно Лё Мэр

Сёньня найбуйнейшыя эканомікі сьвету дамовіліся пра шэраг захадаў дзеля стабілізацыі сусьветных коштаў на харчаваньне. Францускі міністар сельскай гаспадаркі Бруно Лё Мэр сказаў, што па выніках паседжаньня вялікай дваццаткі па пытаньнях сельскай гаспадаркі ў Парыжы, было вырашана стрымліваць сусьветны харчовы рынак праз утварэньне празрыстай сыстэмы адсочваньня глябальных паставак, а таксама распрацаваць мэханізмы барацьбы з засухай у краінах вытворчасьці ды стварыць дадатковыя надзвычайныя рэзэрвы.

Нагадаем, рост коштаў на электраэнэргію выклікаў рост коштаў на харчаваньне ў 2008 годзе. Гэтая зьява справакавала пратэсты ў шэрагу разьвіваных краінаў. Тэма харчовай бясьпекі разглядалася на саміце найперш.
XS
SM
MD
LG