Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: арыштаваныя больш за 120 чалавек ля турэцкай мяжы


Лягер уцекачоў

Лягер уцекачоў

Па зьвестках праваабаронцаў, у Сырыі за апошнія два дні былі арыштаваныя больш за 120 чалавек у горадзе Гал-Рыфаат, што знаходзіцца паблізу турэцкай мяжы, і яго ваколіцах.

Сырыйскія войскі ў чацьвер засяродзіліся ля мяжы з Турцыяй, непадалёк ад лягераў уцекачоў, якія пакінулі свае дамы пасьля нядаўніх узброеных сутыкненьняў на поўначы Сырыі. Па дадзеных праваабарончых арганізацый, пры падаўленьні масавых акцый пратэсту, якія працягваюцца ў Сірыі чацьверты месяц, загінулі каля 1400 чалавек. ЗША і ЭЗ нядаўна ўвялі новыя санкцыі супраць прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і яго атачэньня ў сувязі з рэпрэсіямі супраць прыхільнікаў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG