Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзыт гародніны з Эўразьвязу аднаўляецца


Міністэрства аховы здароўя Беларусі адмяніла абмежаваньні на транзыт сырой гародніны з краінаў Эўразьвязу, якія былі ўведзеныя 7 чэрвеня пасьля зьяўленьня ў Нямеччыне кішэчнай інфэкцыі.

Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства аховы здароўя, такое рашэньне прынята па просьбе кіраўніка "Роспотребнадзора" Генадзя Анішчанкі ў сувязі з адменай расейскім ведамствам абмежаваньня на ўвоз у Расею альбо абарот на яе тэрыторыі гародніннай прадукцыі вытворчасьці краінаў Эўразьвязу.

Як адзначаюць мэдыкі, у Беларусі эпідэміялягічная сытуацыя з захворваньнямі на вострыя кішэчныя інфэкцыі застаецца спакойнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG