Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БУДЗЕ ПАХМУРНА...


...і крыху пакрапае. Тэмпэратура: 12-19.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Горадні пачынаецца двухдзённы джазавы фэстываль. Дзядзінец Новага замку, пачатак а 19.00.

Хіт-парад ultra-music.com у клюбе «Графіці», Менск, Калініна, 16. Пачатак а 18:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Кітаю Вэн Джыбаа пачынае пяцідзённую паездку па Эўропе візытам у Вугоршчыну.

Дацкі парлямэнт прымае рашэньне, ці паставіць мытныя пасты на межах зь Нямеччынай і Швэцыяй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1796 нарадзіўся Ян Чачот, беларуска-польскі паэт і фальклярыст (пам. 1847).

У 1900 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Кузьма Чорны (пам. 1944).

У 1911 нарадзіўся аргентынскі пісьменьнік Эрнэста Сабата (пам. 2011).

У 1941 нарадзілася Юлія Крысьцева, баўгарска-францускі філёзаф і пісьменьніца.

У 1989 годзе адбыўся першы зьезд Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Менскія ўлады адмовіліся даць для зьезду памяшканьне і сотні фронтаўцаў атрымалі запрашэньне зь Вільні, ад літоўскага руху "Саюдзіс".

У 2001 годзе ў Канадзе стварыўся беларускі фальклёрны гурт "Яваровы людзі".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Купальле.

МІНУС 365:


Галадоўка пратэсту хворых на сухоты

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Вялікі доктар усялякай хворасьці ў чалавечай душы – час – мае вечнага свайго дапаможніка – працу.

Кузьма Чорны
XS
SM
MD
LG