Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты сустрэліся з Хадаркоўскім у калёніі


Адвакаты Міхаіла Хадаркоўскага ў чацьвер сустрэліся зь ім у калёніі гораду Сегежа ў Карэліі, дзе ён адбывае пакараньне па другой справе супраць былых саўладальнікаў ЮКАСу.

Паводле абаронцаў, сустрэча працягвалася некалькі гадзінаў. Асуджаны ні на што не скардзіцца, - гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце прэс-цэнтра Хадаркоўскага.

Міхаіл Хадаркоўскі і другі экс-кіраўнік ЮКАСу Платон Лебедзеў былі асуджаныя да 13 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў крадзяжы нафты і адмываньні сродкаў. Лебедзеў да канца тыдня будзе знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Архангельску.
XS
SM
MD
LG