Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў правёў першую онлайн- канфэрэнцыю


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр кампаніі "Гавары праўду!", паэт Уладзімер Някляеў ня можа свабодна перасоўвацца па краіне, бо зьвязаны падпіскаю аб нявыезьдзе. Аднак ён жадае кантактаваць зь людзьмі з розных рэгіёнаў, трымаць руку, што называецца, на пульсе. Таму лідэр кампаніі "Гавары праўду" зьвярнуўся да інтэрнэт-тэхналёгіяў.

Пачынаючы з 23 чэрвеня, кожны чацьвер з 15-й да 16-й гадзіны Ўладзімер Някляеў будзе праводзіць онлайн-канфэрэнцыі. Гэтая акцыя ладзіцца ў межах праекту "100 пытаньняў да ўлады".

23 чэрвеня прайшла першая онлайн-канфэрэнцыя. Адразу ж пасьля яе заканчэньня Ўладзімер Някляеў падзяліўся з Радыё Свабода сваімі ўражаньнямі:

"Нечакана для нас мы займелі значна больш удзельнікаў першай канфэрэнцыі, чым меркавалі. Праўда, былі тэхнічныя праблемы, зрываўся гук, карцінка, але пытаньняў было вельмі шмат, людзі надзвычай эмацыйна рэагуюць на праблемы. Асабіста мне пытаньні падабаюцца больш, чым мае адказы на іх. Бо наша жыцьцё такое, што на адно пытаньне можа быць некалькі адказаў. Чалавек, які задае пытаньне, магчыма, чакае іншага адказу. На што здолеў я адказаць, я адказаў і, здаецца, растлумачыў. Пасьпеў адказаць на дзясяткі тры пытаньняў, іх было каля сотні. Мяне ўсьцешыла, што людзі пыталіся ня толькі пра палітыку, але і пра літаратуру. Пэўная частка інтэрнэт-супольнасьці ўзгадала, што я ня толькі палітык, але яшчэ і паэт. Ім за гэта асобны дзякуй.

Такім чынам, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў будзе кантактаваць з народам шточацьвер у онлайне. А па аўторках будзе працаваць яшчэ "гарачая тэлефонная лінія".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG