Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі дыплямат заявіў пра неабходнасьць перадачы ўлады ў Емэне


Памочнік дзяржсакратара ЗША Джэфры Фэлтман

Памочнік дзяржсакратара ЗША Джэфры Фэлтман

Памочнік дзяржсакратара ЗША Джэфры Фэлтман, які прыбыў з візытам у Емэн і правёў перамовы з віцэ-прэзыдэнтам краіны Абд-Рабу Мансураў Хады, заявіў, што з-за атрыманых прэзыдэнтам Алі Абдалом Салехам раненьняў чакаць яго хуткага вяртаньня на радзіму не варта. Амэрыканскі дыплямат лічыць, што ў гэтай сувязі краіне неабходная неадкладная перадача ўлады.
.
Салех быў паранены ў пачатку гэтага месяца падчас нападу на яго рэзыдэнцыю і з таго часу знаходзіцца ў Саудаўскай Арабіі на лячэньні. Емэнская апазыцыя выступае супраць яго вяртаньня ў краіну.

У Емэне некалькі месяцаў працягваліся масавыя выступы з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Салеха, які кіраваў краінай больш за 30 гадоў.
XS
SM
MD
LG