Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў не прыехаў у Берасьце на запрашэньне Лукашэнкі


Адказваючы на пытаньне агенцтва "Інтэрфакс-Захад", Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ня ведае, чаму яго расейскі калега Дзьмітры Мядзьведзеў не адгукнуўся на запрашэньне наведаць 22 чэрвеня Берасьцейскую крэпасьць і ўзяць удзел у мерапрыемствах з нагоды 70-х угодкаў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

"Так, я запрашаў свайго калегу з Расеі прыбыць сюды, у Берасьце. Гэта -- крайняя кропка нашай сумеснай Айчыны. 70 гадоў з дня пачатку вайны – нармальная падстава, каб разам, як гэта было тады, тут прадэманстраваць і расейцам, і беларусам, што мы разам былі, што ў нас агульная памяць, і што мы будзем заўсёды разам" -- сказаў кіраўнік Беларусі.

"Зыходзячы з гэтага, я і запрасіў свайго расейскага калегу прыехаць у гэты дзень у Берасьце. Я яшчэ зыходзіў з таго, што Барыс Мікалаевіч Ельцын і Уладзімер Уладзімеравіч Пуцін тут былі. Абодва папярэднія прэзыдэнты Расеі падкрэсьлівалі важнасьць апошняга мэтра нашай Айчыны і, у прыватнасьці, Берасьцейскай крэпасьці", -- патлумачыў А.Лукашэнка.

"Чаму ён не прыехаў, гэтае пытаньне трэба адрасаваць яму", -- адзначыў прэзыдэнт РБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG