Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"...А калі не рэабілітуюць – абвесьцім байкот!"


Анатоль Лябедзька ды Станіслаў Багданкевіч
Анатоль Лябедзька ды Станіслаў Багданкевіч
Поўная рэабілітацыя ўсіх фігурантаў справы 19 сьнежня — галоўны прыярытэт дзейнасьці Аб'яднанай грамадзянскай партыі на бліжэйшыя месяцы. Свае напрацоўкі партыя прапануе ўсім партнэрам па дэмакратычнай апазыцыі, сказаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. А ганаровы старшыня партыі Станіслаў Багданкевіч распавёў журналістам пра паездку ў Страсбур на сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Анатоль Лябедзька патлумачыў, чаму партыя лічыць неабходным выйсьці за рамкі патрабаваньня аб вызваленьні палітвязьняў і зрабіць акцэнт на поўную рэабілітацыю:

"Для нас уяўляецца вельмі важным, каб фармулёўка "поўная рэабілітацыя" фігурантаў справы 19 сьнежня, а таксама іншых палітычных спраў увайшла ў дакумэнты міжнародных арганізацыяў і стала пазыцыяй міжнароднай супольнасьці.

Гэта азначае, што патрабуецца ня толькі вызваленьне людзей, але і зьняцьце зь іх усіх абвінавачаньняў. Таму што мы можам сутыкнуцца з сытуацыяй, калі людзі быццам на свабодзе, але існуюць рэальныя абмежаваньні іх грамадзянскіх правоў. І нельга дапусьціць, каб яны былі ў паралізаваным стане".

Другім па важнасьці кірункам АГП бачыць тое, каб напярэдадні парлямэнцкай кампаніі, якая мае прайсьці ў 2012 годзе, скіраваць высілкі міжнародных арганізацый на тое, каб у Беларусі ўтварыліся перадумовы для пачатку непасрэдных перамоваў уладаў і апазыцыі. Іх тэма — новыя правілы і ўмовы правядзеньня выбараў.

"Пытаньне "Ці будзе апазыцыя ўдзельнічаць у выбарах у Палату
апазыцыя пойдзе на выбары, толькі калі ўлады выканаюць тры ўмовы ...

прадстаўнікоў?" моцна цікавіць дэпутатаў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы", — сказаў ганаровы старшыня партыі Станіслаў Багданкевіч. Ён толькі вярнуўся са Страсбуру, дзе праходзіць сэсія асамблеі. Там спадар Багданкевіч агучыў агульную пазыцыю. Сэнс яе такі: апазыцыя пойдзе на выбары, толькі калі ўлады выканаюць тры ўмовы. Гэта — поўная рэабілітацыя арыштаваных і затрыманых, зьмяненьне правілаў выбараў і гарантыя спыненьня рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці і недзяржаўных мэдыяў. Інакш апазыцыя абвяшчае байкот.

Паводле Станіслава Багданкевіча, эўрапейскія парлямэнтары з разуменьнем ставяцца да такой жорсткай пазыцыі. А сам ганаровы старшыня партыі прызнаўся, што і ён асабіста ўпершыню схіляецца да байкоту выбараў:

"Я ў апошні час сасьпеў цалкам да такога рашэньня. Раней я заўжды быў праціўнікам байкоту. Але больш удзельнічаць у такім фарсе ня трэба. Апошнія выбары ў Беларусі паказалі іх поўную абсурднасьць. І поўную фіктыўнасьць".

Выкананьне ўсіх трох умоваў стала б ідэальным варыянтам, лічыць рэдактар інтэрнэт-газэты "Мы" Кірыла Пазьняк:

Кірыла Пазьняк

"І вымаганьне гэтых умоваў — ідэалістычны падыход. Зразумела, што бліжэй да выбараў пачнуць выпрацоўваць больш упадрабязьненыя тактыкі розных апазыцыйных сілаў. І, напрыклад, можна выкарыстоўваць выбарчую кампанію для камунікацыяў з выбарцамі. А пасьля, калі ня будуць выкананыя ўсе тры ўмовы, зьняцца.

А калі казаць пра сутнасьць трох умоваў, то, мне падаецца, найбольш было б карысна зьмяніць практыку ўжываньня таго выбарчага заканадаўства, якое ўжо ёсьць. І гэта найбольш рэалістычна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG