Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі дэпутат: трэба забараніць будаўнікам Астравецкай АЭС перасякаць мяжу Літвы


Пятрас Аўштравічус, дэпутат Літоўскага сойму
Пятрас Аўштравічус, дэпутат Літоўскага сойму
Літоўскі парлямэнтар і былы кандыдат у прэзыдэнты гэтай краіны Пятрас Аўштравічус сьцьвярджае, што для будаўнікоў Астравецкай АЭС не павінны дзейнічаць правілы, якія дазволяць жыхарам памежнай зоны ў спрошчаным рэжыме перасякаць мяжу Беларусі і Літвы, перадае партал DELFI.

Cа словаў палітыка, палажэньні дамоўленасьці паміж Літвой і Беларусьсю, што цяпер абмяркоўваецца ў Сойме і прадугледжвае спрошчаны рэжым перасячэньня мяжы для жыхароў прымежных тэрыторыяў, дазволяць будаўнікам АЭС -- як пэрсаналу, так і адміністрацыі -- лёгка перасякаць мяжу. Гэтая льгота была б сапраўднай ня толькі для грамадзян Беларусі, але і для грамадзян Расеі, якія пражылі год у навакольлях Астраўца, а гэта ня можа быць прымальна для Літвы.

«Дамоўленасьць аб палягчэньні мясцовага руху накіраваная на іншыя мэты -- для падтрымкі сувязяў паміж людзьмі, якія традыцыйна жывуць у гэтых месцах. Астравецкая АЭС трапляе ў гэтую прымежную тэрыторыю. Праз год такое права зьявіцца ў людзей, якія прыбылі, дапусьцім, зь Віцебска або Смаленска. Я лічу, што гэта было б парушэньнем сфармуляванага намі палажэньня, што Астравецкая АЭС пагражае бясьпецы Літвы. Зь іншага боку, мы далі б для гэтых людзей шчыліну ў Шэнгенскую прастору», -- сказаў DELFI Аўштравічус.

На думку суразмоўцы, Літва павінна прыняць усе меры, каб для будаўнікоў Астравецкай АЭС не былі сапраўдныя спрошчаныя правілы перасячэньня мяжы. З гэтай мэтай парлямэнтар прадставіў Сойму праект, у якім імкнецца ўсталяваць, каб для будаўнікоў Астравецкай АЭС выключэньні былі несапраўдныя, а дыпляматычныя службы Літвы асобна разглядалі б іх просьбы трапіць на тэрыторыю Літвы.

П.Аўштравічус ня выключыў магчымасьці таго, што будаўнікі АЭС могуць імкнуцца ў Літву ня толькі з мэтай патрапіць у Шэнгенскую прастору, але і ў мэтах шпіянажу.

"Яны могуць зьехацца як зь Беларусі, так і з трэціх краін. Нашым нацыянальным інтарэсам не зьяўляецца падтрымліваць падарожжа такіх «мясцовых» жыхароў», -- сказаў Аўштравічус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG