Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Пётар Пракаповіч больш ня будзе працаваць у Нацыянальным банку, а будзе задзейнічаны на іншых кірунках, перадае Інтэрфакс.

«Пётар Пятровіч больш у Нацыянальны банк ня вернецца. Я хачу, каб ён жыў», — заявіў Лукашэнка ў чацьвер журналістам падчас працоўнай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць.

«Гэта чалавек, надзвычай адданы сваёй краіне, сумленны і прыстойны. І ён памыляўся, і ўрад, і я павінен быў гэта бачыць», — сказаў Лукашэнка. Таму «не пасыпайце галаву попелам, гэта самы адданы Айчыне чалавек».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG