Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі заявіў аб паэтапным вывадзе францускіх войскаў з Аўганістану


Прэзыдэнт Францыі Н.Сарказі
Прэзыдэнт Францыі Н.Сарказі
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў аб паэтапным вывадзе францускіх вайскоўцаў з Аўганістану.

Паведамляецца, што скарачэньне францускага чатырохтысячнай ваеннага кантынгенту ў Аўганістане будзе праходзіць па той жа схеме, паводле якой з гэтай краіны будуць выведзеныя войскі ЗША.

Пра плян вываду амэрыканскіх войскаў заявіў учора прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Да канца гэтага году Злучаныя Штаты вывядуць з Аўганістану 10000 сваіх вайскоўцаў, а да лета 2012-га года - 33 тысячы. Міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвэле таксама заявіў пра намер яго краіны да канца году скараціць колькасьць нямецкіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Аўганістане

Цалкам кантроль за сытуацыяй у Аўганістане павінен быць перададзены уладам гэтай краіны ў 2014 годзе. Цяпер у Аўганістане знаходзяцца больш за 130 тысяч замежных вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG