Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У швэдзкі МЗС “на дыван” выкліканы беларускі пасол


У МЗС Швэцыі выкліканы пасол Беларусі. Мяркуецца, што яму будзе выказаны пратэст і асуджэньне гвалту супраць дэманстрантаў у гарадах Беларусі, а таксама супраць часовага кіраўніка швэдзкай амбасады, які быў атакаваны міліцэйскім спэцназам ў Менску.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных Карын Нылюнд у чацьвер паведаміў, што часовы павераны ў справах Швэцыі ў Беларусі Дэвід Эмтэстам зазнаў напад з боку міліцэйскага спэцназу падчас разгону дэманстрацыі ў сераду.

Дыпляматка сказала, што Эмтэстам пазьней быў выпушчаны, калі даказаў міліцыі, што зьяўляецца дыпляматам.

Міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт асудзіў сёньня арышты мірных дэманстрантаў і сказаў, што напад супраць Эмтэстаму зьяўляецца непрымальным. Більт таксама сказаў, што гэты гвалт зьяўляецца "яшчэ адным пацьверджаньнем недатрыманьня ў Беларусі асноўных дэмакратычных правоў."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG