Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад ХАМАС патрабуюць доказаў, што Шаліт жывы


Г.Шаліт чытае зварот да ізраільскіх уладаў, 2009
Г.Шаліт чытае зварот да ізраільскіх уладаў, 2009
Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа заклікаў сёньня радыкальную палестынскую групоўку ХАМАС даць доказы таго, што захоплены палестынскімі баявікамі пяць гадоў таму ізраільскі вайсковец Гілад Шаліт жывы. У заяве арганізацыі адзначаецца, што, згодна зь міжнародным заканадаўствам па гуманітарных справах, сям'я Шаліта мае права на кантакты зь ім.

Гіладу Шаліту было 19 гадоў, калі 25 чэрвеня 2006 яго захапілі палестынскія баявікі і вывезьлі ў невядомым накірунку. Прадстаўнікам Чырвонага крыжа не было дазволена наведваць яго.

У распаўсюджанай ХАМАС у кастрычніку 2009 года відэасюжэце Шаліт заклікаў прэм'ер-міністра Біньяміна Нэтаньяху прыняць захады для яго вызваленьня. З тых часоў аб ім не было ніякіх вестак.
XS
SM
MD
LG