Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыйскія войскі засяродзіліся на турэцкай мяжы


Сырыйскія войскі сёньня засяродзіліся ля мяжы з Турэччынай, непадалёк ад лягераў уцекачоў, якія пакінулі свае дамы пасьля нядаўніх узброеных сутыкненьняў на поўначы Сырыі. Цяпер лягеры практычна апусьцелі. Каля 10 тысяч чалавек, якія знаходзіліся там, зьбеглі на тэрыторыю Турэччыну.

Паводле праваабаронцаў, у выніку падаўленьня масавых акцый пратэсту, якія працягваюцца ў Сырыі чацьвёрты месяц, загінулі каля 1400 чалавек.

ЗША і ЭЗ нядаўна ўвялі новыя санкцыі супраць прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і яго атачэньня ў сувязі з рэпрэсіямі супраць прыхільнікаў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG