Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайт «Эўрапейскага радыё для Беларусі» ідзе DDoS-атака. Сайт радыё па адрасе euroradio.fm не адчыняецца, паколькі перагружаны запытамі. Аднак чытаць сайт можна па адрасу euroradio.by.

Галоўны рэдактар «Эўрарадыё» Віталь Зыблюк: «Атака пачалася 22 чэрвеня прыкладна ў 19 гадзін 15 хвілінаў. Запыты былі ў асноўным з расейскіх сэрвэраў і расейскіх кампутараў. Атака працягваецца да гэтага часу».

DDoS-атака (ад ангельскага Distributed Denial of Service — разьмеркаваная адмова ў абслугоўваньні) — адзін зь відаў атакі на кампутарную сыстэму. Яе мэта — давесьці сыстэму да адмовы і стварыць такія ўмовы, пры якіх карыстальнікі ня могуць атрымаць доступ да рэсурсаў, альбо ўскладніць доступ да іх, піша БелаПАН.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG