Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі раскрылі змову дзяржперавароту


Іраклі Акруашвілі, інтервію тэлекампаніі Maestro, травень 2011

Іраклі Акруашвілі, інтервію тэлекампаніі Maestro, травень 2011

Улады Грузіі заявілі, што раскрылі змову часткі грузінскай апазыцыі і расейскіх спэцслужбаў аб зьвяржэньні ўлады ў краіне. Арыштаваныя 8 чалавек, у тым ліку, некаторыя зь лідэраў апазыцыйнай "Грузінскай партыі", дзесяткі абвешчаныя ў вышук.

МУС Грузіі сьцьвярджае, што падчас апазыцыйных акцый пратэсту ў канцы траўня былы міністар абароны Іраклі Акруашвілі і прадстаўнікі яго блізкага атачэньня з дапамогай дыслякаваных у Паўднёвай Асэтыі расейскіх вайскоўцаў плянавалі зьдзейсьніць узброены пераварот. Паводле паказаньняў арыштаваных паплечнікаў Акруашвілі, яны сустракаліся з экс-міністрам у канцы красавіка на тэрыторыі Расеі ва Ўладзікаўказе і атрымалі ад яго падрабязныя інструкцыі адносна таго як захапіць Тбілісі.

Лідэр "Грузінскай партыі" Акруашвілі, які ў 2007 годзе атрымаў у Францыі палітычны прытулак, сапраўды абяцаў вярнуцца на радзіму 25 траўня, каб, па яго словах, "пакончыць з рэжымам Саакашвілі", але потым раптам перадумаў.
XS
SM
MD
LG