Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казахстан настойвае на экстрадыцыі Рахата Аліева


Генэральная пракуратура Казахстану накіравала паўторны запыт у Аўстрыю аб экстрадыцыі былога казахстанскага амбасадара ў гэтай краіне, колішняга зяця прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева Рахата Аліева.

У Казахстане Аліеў завочна асуджаны да 40 гадоў турмы ў сувязі з абвінавачваньнямі ў цяжкіх злачынствах, у тым ліку, падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Цяпер Аліеву інкрымінуюць яшчэ і падвойнае забойства.

Суд у Вене двойчы адмаўляў Астане ў экстрадыцыі з-за адсутнасьці гарантыяў справядлівасьці суду ў Казахстане. Сам Аліеў лічыць абвінавачваньні на свой адрас палітычна матываванымі.
XS
SM
MD
LG