Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі мастак-дысыдэнт зьмешчаны пад хатні арышт


Кітайскі дысыдэнт Ай Вэйвэй
Кітайскі дысыдэнт Ай Вэйвэй
Улады Кітаю сёньня пацьвердзілі, што вядомы мастак-дысыдэнт Ай Вэйвэй вызвалены з турмы пад заклад, але свабода яго перамяшчэньня абмежаваная. Паводле прадстаўніка МЗС КНР, Ай Вэйвэй ня мае права пакідаць свой дом без дазволу ўладаў, бо працягвае знаходзіцца пад сьледзтвам.

Мастак быў затрыманы ў красавіку. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Праваабарончыя арганізацыі, якія выступілі ў абарону Ай Вэйвэя, лічаць абвінавачваньне палітычна матываваным: мастак вядомы крытычнымі ацэнкамі палітычнай сыстэмы КНР.
XS
SM
MD
LG