Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар гораду Нантакет, штат Масачуэтс, беларускі грамадзянін, быў асуджаны сёньня да 41 месяца турэмнага зьняволеньня за ўдзел у злачыннай онлайн-апэрацыі па пранікненьні і рабаваньні фэдэральнай сыстэмы вяртаньня падаходнага падатку.

Мікалай Мардахаеў, 31 году, прызнаў сябе вінаватым па адным пункце абвінавачаньня ў змове і па дзевяці пунктах абвінавачваньня ў махлярстве. Акрамя турэмнага зьняволеньня Мардахаеву прысуджаны таксама штраф памерам 209 тысяч даляраў.

Паводле дакумэнтаў, прадстаўленых суду, з 2006 па 2007 год Мардахаеў са сваім паплечнікамі атрымалі доступ да сайтаў амэрыканскай падатковай сыстэмы, якія займаюцца вяртаньнем часткі падаходнага падатку падаткаплацельшчыкаў зь нізкімі даходамі. Гэтыя апэрацыі робяцца празь Інтэрнэт. Мардахаеў з камандай хакераў зь Беларусі мяняў лічбы сумы кампэнсацыі падаткаў на большыя, розьніца пераводзілася на кантраляваныя злачынцамі рахункі. Агулам пры дапамозе такіх апэрацый было скрадзена больш за 200 тысяч даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG