Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве можа распачацца справа супраць экс-ахоўніка Кучмы


Экс-прэзыдэнт Украіны Л.Кучма

Экс-прэзыдэнт Украіны Л.Кучма

Пячэрскі раённы суд Кіева задаволіў скаргу адвакатаў Леаніда Кучмы і аднавіў расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога яго ахоўніка Мікалая Мельнічэнкі, які лічыўся адным з галоўных сьведкаў у справе аб забойстве журналіста Георгія Гангадзэ.

Мікалай Мельнічэнка запэўніваў, што таемна запісаў некалькі гадзін гутарак у прэзыдэнцкім кабінэце Кучмы. Гэтыя запісы і сталі галоўным доказам абвінавачваньня ў справе аб забойстве ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ. Кучма абвінавачваецца ў перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да забойства апазыцыйнага журналіста. Зараз Кучма, які адмаўляе датычнасьць да забойства, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

У 2001 годзе супраць экс-маёра Мельнічэнкі распачалі крымінальную справу па трох артыкулах, уключна з "разгалашэньнем дзяржаўнай таямніцы", а ў 2005 годзе крымінальныя справы былі зачыненыяю Кучма абскардзіў рашэньне суду. Георгій Гангадзэ, які працаваў у інтэрнэт-выданьні "Украінская праўда", быў выкрадзены ў Кіеве 16 верасьня 2000 года. Праз два месяцы ў лесе пад Кіевам было знойдзена абезгалоўленае цела, якое, як паказала генэтычная экспэртыза, належала Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG