Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амстэрдам: з Гірта Вільдэрса зьнятыя абвінавачваньні


Гірт Вільдэрс

Гірт Вільдэрс

Суд у Амстэрдаме апраўдаў ультраправага палітыка Гірта Вільдэрса, якога абвінавачвалі ў распальваньні нянавісьці ў дачыненьні да мусульманаў. Вільдэрса судзілі за яго выказваньні, у якіх ён параўноўваў іслам з фашызмам, а сьвяты Каран з кнігай Адольфа Гітлера “Mein Kampf”.

Сам Вільдэрс настойваў на тым, што заўвагі ў сувязі зь ісламам ён дапусьціў падчас легітымных палітычных дэбатаў. Створаная Вільдэрсам Партыя свабоды не ўваходзіць у склад кааліцыйнага ўрада, але мае сур'ёзны ўплыў у краіне.

Вільдэрс падчас леташняй перадвыбарнай кампаніі выступаў за забарону на іміграцыю мусульманаў у Нідэрлянды, за спыненьне будаўніцтва ў краіне новых мячэцяў, а таксама за ўвядзеньне падатку на нашэньне мусульманскіх хустак.
XS
SM
MD
LG