Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: экс-мэра вінавацяць у гвалце


У Францыі былога чальца ўраду ад кіроўчай партыі і экс-мэра Жоржа Трона вінавацяць у згвалтаваньні і сэксуальных дамаганьнях.

Пацярпелыя – былыя супрацоўніцы Трона ў пару, калі ён быў кіраўніком адміністрацыі гораду Дравэй, на поўдні ад Парыжу.

Затрыманаму ў панядзелак палітыку ў сераду выставілі абвінавачаньні, а затым адпусьцілі пад заклад. У тым разе, калі 53-гадовага Трона прызнаюць за вінаватага, яму пагражае 20-гадовы турэмны тэрмін.
XS
SM
MD
LG