Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон пачынае вывад войскаў з Аўганістану


Барак Абама
Барак Абама

Да канца 2011 году Злучаныя Штаты выведуць з Аўганістану 10 тысяч сваіх вайскоўцаў, а да лета 2012 году – 33 тысячы.

Выступаючы па нацыянальным тэлебачаньні, прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што амэрыканская прысутнасьць у Аўганістане будзе паступова і няўхільна скарачацца да часу, пакуль у 2014 годзе поўны кантроль за сытуацыяй у краіне не пяройдзе да аўганскіх уладаў.

Абама падкрэсьліў, што Вашынгтон будзе актыўна ўдзельнічаць ува ўсіх ініцыятывах, скіраваных на дасягненьне нацыянальнага міру ў Аўганістане.

Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, вывад войскаў пачынаецца ў час, калі сытуацыя ў Аўганістане складаецца на карысьць ЗША. “Аль-Каіда” ніколі з 11 верасьня (2001 году) не знаходзілася пад такім ціскам, як сёньня. Мы зьнішчылі больш як палову чальцоў кіраўніцтва “Аль-Каіды”, – сказаў у сваім выступе Абама.

Пры гэтым ён прызнаў, перад Злучанымі Штатамі ў Аўганістане яшчэ застаюцца “велізарныя праблемы”:

“Гэта толькі пачатак, а не канец нашых высілкаў, накіраваных на тое, каб спыніць вайну. Нам яшчэ давядзецца зрабіць вельмі шмат, каб захаваць здабытае – пры адначасовым вывадзе вайскоўцаў і перадачы аўганскаму ўраду адказнасьці за бясьпеку”.

Абама пастараўся запэўніць амэрыканцаў у тым, што “паласа вайны” канчаецца. “Дарма што ў Аўганістане яшчэ будуць чорныя дні, наперадзе відаць сьвятло надзейнага міру”, – дадаў прэзыдэнт ЗША.

На сёньняшні дзень у Аўганістане разьмешчана блізка 100 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG